У сезоне-2011 у вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату па-ранейшаму будзе 12 каманд
Да такой думкі прыйшлі ўдзельнікі канферэнцыі для трэнераў і кіраўнікоў клубаў, што прайшла 22 лістапада ў Доме футбола, паведаміў на
Паводле яго слоў, дыскусія ўзнікла толькі вакол фарміравання пар каманд у трэцім крузе, паколькі ў цэлым яны правядуць няроўную колькасць дамашніх і выязных матчаў. Большасць схіляецца да сляпога лёсавання, але ёсць прапанова выкарыстаць клубныя каэфіцыенты, зазначыў Нявыглас.
«Безумоўна, скарачэнне вышэйшай лігі да 12 каманд павысіла ўзровень чэмпіянату, тут нават разважаць няма пра што,— сказаў кіраўнік федэрацыі. — Але не толькі адна гэтая мера садзейнічала павышэнню ўзроўню футбола. Нам бачыцца гэтая колькасць аптымальнай. Асноўнай прычынай скарачэння лігі быў недахоп адпаведнага ўзроўню гульцоў, з якімі можна трапляць у еўраспаборніцтвы. Гэтая праблема засталася, і ў гэтым няма сумненняў».
Для змяншэння нагрузкі на каманды, якія перш за ўсё гуляюць у еўракубках, прапаноўваецца вызначаць паўфіналістаў Кубка Беларусі за адзін матч, а не за два. Апрача таго, удзельнікі еўракубкаў атрымаюць права пачынаць новы розыгрыш кубка краіны не з першай стадыі.
Абмеркаванне пераходу на сістэму
Да канца 2011 года адносіны паміж клубамі і федэрацыяй будуць пераведзены з папяровай на электронную аснову. З гэтай мэтай БФФ супрацоўнічае з адным з прадпрыемстваў Парку высокіх тэхналогій.
Плануецца інтэнсіфікаваць працу з аматарамі футбола, паколькі, паводле слоў Нявыгласа, прафесійны ўзровень футбола стаў апярэджваць стварэнне нармальных умоў для балельшчыкаў.
Прапановы ўдзельнікаў канферэнцыі будуць вынесены на зацвярджэнне выканкама БФФ.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН