19 лістапада 1982 года мінскае "Дынама" стала чэмпіёнам СССР па футболе
20.11.2010
—
Новости Спорта
У такі ж дзень 19 лістапада 1982 года ў Маскве ў апошнім матчы 45-га чэмпіянату СССР па футболе мінскае "Дынама" ў гасцях перамагло маскоўскі "Спартак" з лікам 4:3 і ўпершыню заваявала "золата".
У той год "Дынама" заняло першы радок турнірнай табліцы з 47 ачкамі, апярэдзіўшы на адзін бал свайго асноўнага канкурэнта — кіеўскае "Дынама", а таксама на 6 ачкоў бронзавага прызёра — "Спартака". ФК "Дынама-Мінск" заснаваны ў 1927 годзе, трохразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў СССР і чэмпіён СССР, сяміразовы чэмпіён Беларусі.
Дзмітрый ІСАЙЧУК, "Мінск—Навіны".