Нашы супернікі — Данія, Ісландыя і Швейцарыя

Источник материала:  
09.11.2010 16:29 — Новости Спорта
9 лістапада ў дацкім Ольбаргу прайшло лёсаванне фінальнай стадыі футбольнага моладзевага чэмпіянату Еўропы, што пройдзе ў чэрвені 2011 года ў Даніі.

Нашы супернікі — Данія, Ісландыя і Швейцарыя
Галоўны прыз моладзевага чэмпіянату, uefa.com

Зборная Беларусі (галоўны трэнер — Георгій Кандрацьеў) трапіла ў групу «А» разам з камандай гаспадыняй турніру Даніяй, а таксама камандамі Ісландыі і Швейцарыі.

У групе «В» згуляюць Чэхія, Украіна, Іспанія і Англія.

У паўфінал выходзяць па дзве зборныя з групы. Фінал пройдзе 25 чэрвеня ў Орхусе.

***

Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі пройдзе з 11 па 25 чэрвеня 2011 г. ў Даніі (гарады Вібарг, Ольбарг, Хернінг і Орхус).

Зборная Беларусі возьме ўдзел у ім трэці раз. У 2004 г. дружына брала ўдзел у кантынентальным першынстве, што прайшло ў Нямеччыне (гал. трэнер — Юры Пунтус), а ў 2009 г. — у Швецыі (гал. трэнер — Юры Курненін). Абодва разы каманда не здолела выйсці з групы.

Нагадаем, што Беларусь выйшла ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы, выйграўшы па суме двух матчаў у плей-оф у каманды Італіі (0:2, 3:0).


Падзяліцца навіной: 
АГ

←Капитан хоккейного клуба "Динамо" (Минск) Йозеф Штумпел выбыл из строя на три недели

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика