Нобелеўскія лаўрэаты ўганаравалі прэміяй Раберта Баджа
09.11.2010 10:09
—
Новости Спорта
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру, якія сабраліся на штогадовым саміце ў Токіа, прысудзілі спецыяльную ўзнагароду аднаму з найлепшых футбалістаў Італіі 1990-х Раберта Баджа за яго грамадскую і філантрапічную дзейнасць.
english.gazzetta.it |
Нобелеўскія лаўрэаты адзначылі заслугі спартоўца,
які патрабаваў вызвалення лідэра апазіцыі М’янмы Аун Сан Су Чжы, збіраў грошы ахвярам землятрусу на Гаіці, а таксама ўдзельнічаў у барацьбе з рознымі эпідэміямі.У саміце свету, што ў гэтым годзе праходзіць у Токіа, возьмуць удзел лаўрэаты прэміі міру мінулых гадоў – тыбецкі духоўны лідэр у выгнанні Далай-лама, экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса, былы лідэр ПАР Фрэдэрык дэ Клерк.
Падзяліцца навіной:
Бі-Бі-Сі
Бі-Бі-Сі