БАТЭ разграміла мінскае
БАТЭ разграміла мінчукоў з лікам 4:0 (Бардачоў, 18, Бага, 27, Валадзько, 60, Юрэвіч, 80).
Такім чынам Барысаў узяў рэванш за паразу ў сумнавядомым матчы другога круга 22 верасня, калі барысаўскі клуб прайграў на сваім полі 1:3, а «Дынама» потым было пакаранае за нацысцкія выкрыкі сваіх заўзятараў
БАТЭ: Гутар, Ліхтаровіч (Аляхновіч, 51), Шытаў, Юрэвіч, Валадзько, Брэсан, Радзькоў, Паўлаў (Няхайчык, 56), Бардачоў, Радзівонаў (Скавыш, 73), Бага.
Пасля 31 туру: БАТЭ — 69, Шахцёр — 63, Мінск — 54, Дынама Мінск — 53, Белшына — 45, Нафтан — 43, Дынама Брэст — 43, Дняпро — 40, Віцебск — 32, Нёман — 25,Тарпеда — 22, Партызан — 19.
Да канца чэмпіянату засталіся два туры.
13 лістапада «Шахцёр» згуляе ў Салігорску з «Нёманам», а БАТЭ ў Бабруйску — з «Белшынай».21 лістапада БАТЭ і «Шахцёр» згуляюць у апошнім туры паміж сабой у Барысаве.
Каб сёмы раз — і пяты раз запар — стаць чэмпіёнамі Беларусі па футболе
БАТЭ дастаткова ў двух турах набраць адзін бал. Верагодна, што лёс залатых медалёў вырашыцца ўжо ў гэту суботу.nn.by