Цягнік для заўзятараў БАТЭ

Источник материала:  
04.11.2010 09:59 — Новости Спорта
Для дастаўкі з Мінска ў Барысаў пасля сканчэння футбольнага матча заўзятараў беларускага клуба сёння, 4 лістапада, чыгунка прызначыла электрацягнік Мінск — Барысаў, паведамляе Звязда

Адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ён будзе 4 лістапада ў 23.01, ісці з прыпынкамі: Сцяпянка, Азярышча, Калодзішчы, Гарадзішча, Смалявічы, п.п.  Зарэчнае, Ч. Знамя, п.п. Жодзіна-Паўднёвы, Жодзіна, п.п. Печынскі.

Прыбудзе на станцыю Барысаў электрацягнік ў 0.19.

***

Матч 4-га раўнду групавога этапа Лігі Еўропы БАТЭ (Барысаў) — «Шэрыф» (Ціраспаль) пройдзе на сталічным стадыёне «Дынама» сёння, 4 лістапада. Пачатак, а 20-й.

Білеты каштуюць, у залежнасці ад сектара 10 000, 20 000, 30 000.

Калі БАТЭ пераможа «Шэрыф», а кіеўскае «Дынама» выйграе ў AZ, то барысаўскі клуб датэрмінова выйдзе ў плей-оф Лігі Еўропы.

Становішча пасля 4-х тураў: БАТЭ - 7, Дынама - 4, AZ, Шэрыф - 3.

Калі вы не зможаце сёння наведаць стадыён, то прамая трансляцыя гульні будзе на канале «Лад».

Падзяліцца навіной: 
nn.by

←"Шериф" хочет сделать подарок на день рождения своему белорусскому тренеру в виде победы над БАТЭ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика