Расія перамагла беларусаў у гандболе
У першым тайме беларусы змаглі выйсці наперад з лікам 11:8, прычым закінулі чатыры мячы запар, але не змаглі ўтрымаць перавагу, прайграўшы першы тайм 18:19.
У другім тайме таксама выйшлі наперад (23:22), але адразу атрымалі два галы ў свае вароты, а потым расіяне паступова нарасцілі перавагу да сямі мячоў — 32:39.
Найлепшымі ў беларусаў былі Сяргей Рутэнка і Максім Баранаў, якія закінулі па сем мячоў. У Івана Броўкі — 6 мячоў, Сяргея Шыловіча — 5.
Сёння ж зборная Даніі выйграла ў гасцях у Швейцарыі 36:25.
***
Нагадаем, што ў першым матчы адборачнага турніру 27 кастрычніка зборная Беларусі прайграла ў Ольбаргу Даніі 33:41, а Расія ў сераду выйграла ў Швейцарыі 36:34.
Пасля 2-х тураў: Данія, Расія - па 4 балы, Беларусь, Швейцарыя -- 0.
Наступныя матчы падапечныя Юрыя Шаўцова правядуць супраць Швейцарыі.9–10 сакавіка 2011 г. у гасцях, 12–13 сакавіка — дома. 8–9 чэрвеня матч на сваёй пляцоўцы з Даніяй, 12–13 чэрвеня — з Расіяй у гасцях.
На чэмпіянат Еўропы, што пройдзе ў студзені 2012 года ў Сербіі, выходзяць дзве каманды з групы
nn.by