У суботу стартаваў
30-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. У Жодзіне згулялі «Тарпеда» (галоўны трэнер — Сяргей Гурэнка), што займае перадапошні радок, і шасціразовы ўладальнік залатых медалёў, лідэр сёлетняга сезона барысаўскі БАТЭ.
БАТЭ першым адкрыў лік у матчы: на 61-й хвіліне пасля падачу вуглавога вызначыўся Рэнан Брэсан. Прычым бразілец забіў мяч літаральна праз 10–15 секундаў пасля выхаду на замену.
На 72-й хвіліне «Тарпеда» лік зраўняла (Каршакевіч). Гульня так і скончылася 1:1.
У нядзелю, 31 кастрычніка, пройдуць астатнія пяць матчаў
30-га тура.
Салігорскі «Шахцёр» — каманда, што займае 2-і радок у чэмпіянаце, сустрэнецца з аўтсайдэрам першынства мінскім «Партызанам». Каб дагнаць БАТЭ нашчадкам случчакоў трэба толькі перамагаць у астатніх чатырох матчах.
Згуляюць таксама «Дняпро» — «Дынама» Брэст, «Дынама» Мінск — «Нёман» (уваход на стадыён у Кунцаўшчыне бясплатны), «Белшына» — «Мінск», «Віцебск» — «Нафтан».
Пасля 29 тура: БАТЭ — 66 (30 гульняў), Шахцёр — 57, Мінск — 54, Дынама Мінск — 50, Нафтан — 43, Белшына — 42, Дынама Брэст — 39, Дняпро — 36, Віцебск — 26, Нёман — 22, Тарпеда — 22 (30 гульняў), Партызан — 19.
Матчы 31-га тура пройдуць 6–8 лістапада. БАТЭ згуляе ў Барысаве з мінскім «Дынама» (8 лістапада),
а ў гэты чацвер у матчы групавога этапу Лігі Еўропы БАТЭ згуляе з ціраспальскім «Шэрыфам».