Источник материала:  
29.10.2010 23:02 — Новости Спорта
Мінскае «Дынама» перапыніла серыю з трох паражэнняў запар, абыграўшы ў чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі «Віцязь» з падмаскоўнага Чэхава — 4:1 (1:0, 1:1, 2:0).

Гульня прайшла 29 кастрычніка на лёдзе «Бабруйск-Арэны» ў прысутнасці 4.691 гледача.

Шайбы закінулі:

у гаспадароў — Дзмітрый Мялешка (7.45, асістэнты — Сяргей Дзямагін, Джордан Генры), Джэф Плат (28.42, асістэнты — Сяргей Шэлег, Хану-Пека Пікарайнен), Максім Спірыдонаў (50.13, у большасці, 55.29, асістэнты — Канстанцін Глазачаў, Сяргей Варламаў, у большасці);

у гасцей — Арцемій Панарын (37.58, у большасці).

Штрафны час: 14 — 39; кідкі: 33 — 31; укідванні: 25 — 41.

Пасля 22 матчаў «Дынама» з 34 ачкамі займае трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава, чацвёртае ў Заходняй канферэнцыі і 11-е ў агульнай табліцы,

атрымаўшы 9 перамог у асноўны час, 2 у авертайме, 1 па булітах і зведаўшы 9 паражэнняў у асноўны час і 1 у авертайме, закінуўшы 64 і прапусціўшы 59 шайб.

Найбліжэйшы матч мінскае «Дынама» таксама правядзе ў Бабруйску — 31 кастрычніка супраць рыжскага «Дынама».

Падзяліцца навіной: 
Аляксандр Зайцаў, БелаПАН

←Виктория Азаренко завершила сезон победой над Еленой Янкович

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика