«Партызан» выбіў мінскае «Дынама» з Кубка Беларусі

Источник материала:  
27.10.2010 16:55 — Новости Спорта
27 кастрычніка прайшоў матч 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе. На стадыёне «Трактар» у Мінску гулялі сталічныя «Партызан» і «Дынама». «Партызан» выйграў з лікам 1:0 (Ледэсма, 79-я).

Нагадаем, што ў перадапошнім, 28-м туры чэмпіянату Беларусі «Дынама» разграміла «Партызан» 5:1.

Сёння ж рэванш узяў «Партызан», што займае апошні радок у чэмпіянаце вышэйшай лігі.

«Дынама», якое ідзе 4-м, можа наогул застацца налета без еўракубкаў. Адставанне клуба ад ФК «Мінск», што займае 3-ці еўракубкавы радок, складае чатыры пункты за 4 туры да фінішу.

***

6 матчаў 1/8 фіналу прайшлі месяц таму, 22 верасня. Тады пуцёўкі ў наступны этап заваявалі: «Нафтан», «Белшына», «Гомель», Шахцёр», «Мінск», «Нёман».

Апошні матч стадыі 1/8 фіналу пройдзе праз месяц, 27 лістапада. У Барысаве БАТЭ згуляе з брэсцкім «Дынама».

Падзяліцца навіной: 
nn.by

←Заграбскае

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика