19-гадовая беларуская лёгкаатлетка дыскваліфікавана на два гады за допінг

Источник материала:  
26.10.2010 13:27 — Новости Спорта
19-гадовая лёгкаатлетка Кацярына Арцюх дыскваліфікавана на два гады за ўжыванне допінгу,

паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Тэрмін дыскваліфікацыі - з 24 ліпеня 2010 да 12 жніўня 2012 года.

24 ліпеня на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Канадзе Арцюх заваявала залаты медаль у бегу на 400 метраў з бар"ерамі (56,16 секунды). Проба, узятая пасля спаборніцтваў, дала станоўчы вынік.

8 кастрычніка выканкам БФЛА прыняў рашэнне аб дыскваліфікацыі, якое затым было пацверджана Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі.

Вынік Арцюх ануляваны, яна пазбаўленая залатога медаля.

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←Девятнадцатилетняя белорусская легкоатлетка Екатерина Артюх дисквалифицирована на два года за употребление допинга

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика