НХЛ. А. Касціцын прызнаны першай зоркай дня

Источник материала:  
26.10.2010 10:12 — Новости Спорта
Форвард «Манрэаль Канадыенс» і нацыянальнай зборнай пацвярджае званне найлепшага беларускага гульца сёлета ў НХЛ дый таксама найлепшага гульца «Канадыенс» у новым сезоне.

НХЛ. А. Касціцын прызнаны першай зоркай дня
daylife.com

Сёння ўначы Андрэй закінуў сваю пятую шайбу ў сезоне 2001/2011, а таксама аддаў галявы пас. Менавіта гульня Касціцына-старэйшага забяспечыла клубу з «Квэбэка» перамогу над «Фініксама» — 3:2 (0:0, 2:1, 0:1, 1:0). Касціцын закінуў пераможную шайбу ў овертайме, на яго 3-й хвіліне.

Апроч таго, ён асіставаў Томашу Плеканцу, калі «Хабс» зраўнялі лік у матчы на 28-й хвіліне — 1:1.

Беларус сёння быў прызнаны 1-й зоркай дня наогул у НХЛ.

Цяпер на рахунку Андрэя — 8 бамбардзірскіх ачкоў (5 шайбаў + 3 пасы) — гэта найлепшы вынік у камандзе. Прыкладам, у Плеканца, які ідзе 2-м, — 7 балаў (3+4).

У агульнай статыстыцы ў НХЛ, па колькасці бамбардзірскіх пасаў, у Касціцына — 19-е месца, па колькасці закінутых шайбаў — 9-е.

***

Андрэй Касціцын у сярэднім праводзіць на пляцоўцы 16 хвілін 17 секундаў, па выніках васьмі праведзеных матчаў мае каэфіцыент карыснасці +5 (калі розніца шайбаў закінутых падчас знаходжання хакеіста на пляцоўцы, над прапушчанымі). Найлепшы паказчык толькі ў Майка Камаллеры +7.

Падзяліцца навіной: 
АГ

←Андрей Мезин прооперирован в центре спортивной медицины клуба "Барселона"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика