Мезін праапераваны ў цэнтры спартыўнай медыцыны клуба
26.10.2010 10:44
—
Новости Спорта
Галкіпер ХК «Дынама» (Мінск) Андрэй Мезін 25 кастрычніка праапераваны ў барселонскім цэнтры спартыўнай медыцыны, паведаміла прэс-служба клуба.
«Аперацыя на калене праведзена паспяхова, зараз самаадчуванне Андрэя добрае. Сёння [26 кастрычніка] Мезін будзе выпісаны з бальніцы, а ў сераду транзітам цераз Рыгу прыляціць у Мінск», — адзначаецца ў паведамленні.
Цэнтр належыць клубу «Барселона». Раней у гэтай клініцы былі паспяхова праапераваны гандбалісты сталічнага «Дынама» Максім Бабічаў і Дзмітрый Нікуленкаў.
Цеснае супрацоўніцтва з медыцынскім цэнтрам стала магчымым дзякуючы вядомаму ў мінулым беларускаму гандбалісту, а цяпер спартыўнаму дырэктару ГК «Дынама» Андрэю Парашчанку.
З Мезіным сустрэўся гандбаліст беларускай зборнай Сяргей Рутэнка, які выступае за «Барселону». Варатар наведаў матч, у якім «Барселона» разам з Рутэнкам атрымала перамогу над «Гранальерсам».
Падзяліцца навіной:
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН