Барысаўскі клуб у заключным матчы
29-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе выйграў 25 кастрычніка на сваім полі ў брэсцкага «Дынама» — 2:0 (Паўлаў, 54, Скавыш, 64). Брэсцкі клуб, дарэчы, трэніруе былы «коўч» БАТЭ Юры Пунтус.
БАТЭ набраў 65 балаў, у «Шахцёра», які ідзе 2-м, 57 балаў. Каб у сёмы раз у сваёй кароткай гісторыі — і пяты раз запар — БАТЭ заваяваць залатыя медалі чэмпіянату, у чатырох пазасталых турах клубу дастаткова набраць пяць пунктаў (ачкоў). Гэта пры тым, што «Шахцёр» павінен набраць у чатырох тураў 100%. (выйграць усе чатыры гульні, у тым ліку і ў БАТЭ),
Каманды згуляюць між сабой у самым апошнім туры, 21 лістапада ў Барысаве.
А ў наступным, 30-м туры, БАТЭ згуляе 30 кастрычніка ў Жодзіне з «Тарпеда», «Шахцёр» у Салігорску — з «Партызанам»,
6 лістапада «Шахцёр» згуляе на выездзе з «Мінскам», БАТЭ 8 лістапада — дома з мінскім «Дынама»,
13 лістапада БАТЭ адправіцца да «Белшыны», а «Шахцёр» згуляе ў Салігорску з «Нёманам».
Пасля 29 тура: БАТЭ — 65, Шахцёр — 57, Мінск — 54, Дынама Мінск — 50, Нафтан — 43, Белшына — 42, Дынама Брэст — 39, Дняпро — 36, Віцебск — 26, Нёман — 22, Тарпеда — 21, Партызан — 19.