Вікторыя Азаранка выйграла Кубак Крамля
    24.10.2010 15:22
     —
    Новости Спорта
  
  |  | 
| Фота AFP. | 
Беларуска ўпэўнена выйграла першую партыю, але расіянка здолела вярнуцца ў гульню ў другім сэце. Да пятага гейма другой партыі Кірыленка валодала ініцыятывай,
аднак пры ліку 4:0 другая ракетка турніру перахапіла перавага і выйграла пяць геймаў запар!, дадаеПры ліку 5:4 на сваю карысць Азаранка мела тры матчболы на падачы Кірыленкі, апошні з якіх і стаў для беларускі пераможным.
Поспех на «Кубку Крамля»-2010 стаў для Вікторыі Азаранка пятым у кар’ерыі другім у гэтым сезоне пасля турніру ў Стэнфардзе.
Азаранка тры першыя тытулы заваявала ў 2009 годзе: у студзені 2009 г. у аўстралійскім Брысбене, у лютым у Мэмфісе (ЗША), у красавіку 2009 года ў Маямі.
На наступным тыдні Азаранка стартуе ў выніковым турніры ў Дохе — сталіцы Катара, дзе возьмуць удзел восем наймацнейшых тэнісістак свету.
Падзяліцца навіной:                          
АГ
  
  
  
АГ