Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал Кубка Крамля

Источник материала:  
23.10.2010 14:30 — Новости Спорта

Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал Кубка Крамля
AFP.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (2-гі пасеў на турніры) выйшла ў фінал турніра Кубак Крамля, прызавы фонд якога складае 1 млн даляраў. У паўфінальным паядынку ў суботу 23 кастрычніка яна выйграла ў іспанкі Марыі Марцінэс-Санчэс з лікам 6:3, 6:3.

Лёс першай партыі вырашыў адзіны брэйк, зроблены Вікторыяй Азаранка ў пятым гейме. У другім сэце ў Марцінэс-Санчэс і зусім не было ніводнага шанцу зламаць падачу суперніцы. Азаранка жа зрабіла два брэйкі — адзін у самым пачатку партыі, а другі — у дзевятым гейме, сталым апошнім у гэтым паядынку.

Суперніца Вікторыі Азаранка па фінале вызначыцца ў супрацьстаянні расіянак Веры Душэвінай і Марыі Кірыленка.

Падзяліцца навіной: 
АГ

←Россия претендует на проведение чемпионата мира по футболу в 2018 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика