Трэнер
22.10.2010 10:17
—
Новости Спорта
Галоўнаму трэнеру ціраспальскага «Шэрыфа» Андрэю Сасніцкаму «цяжка прымаць» вынік матча з барысаўскім БАТЭ. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы, якая завяршылася з лікам 1:0 на карысць беларускага клуба.
«Адна справа жаданне, іншая — вынік, — сказаў Сасніцкі. — Мабыць, эмоцыі перапаўнялі. Я гаварыў гульцам, што трэба гуляць з халоднай галавой і гарачым сэрцам, але ў большасці футбалістаў былі гарачыя галовы».
«Не ўкладваецца ў галаве: каманда працуе, будуе гульню, стварае моманты, але ў завяршальнай стадыі бракуе дакладнага ўдару», — заявіў галоўны трэнер «Шэрыфа».
Паводле яго слоў, да прапушчанага гола прывёў недахоп канцэнтрацыі.
Падзяліцца навіной:
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН