Беларускія баскетбалісткі не згуляюць у сукенках на чэмпіянаце Еўропы-2011?

Источник материала:  
21.10.2010 16:30 — Новости Спорта
Такую думку выказаў генсек еўрапейскага аддзялення Міжнароднай федэрацыі баскетбола Нар Заналін.

Беларускія баскетбалісткі не згуляюць у сукенках на чэмпіянаце Еўропы-2011?

Беларускім баскетбалісткам могуць не дазволіць гуляць у сукенках на чэмпіянаце Еўропы-2011, які пройдзе ў Польшчы. Такую думку выказаў генеральны сакратар еўрапейскага аддзялення Міжнароднай федэрацыі баскетбола Нар Заналін, паведамляе БЕЛТА. Генсек

ФІБА-Еўропа знаходзіцца з візітам у Беларусі. Чыноўнік выказаўся, што сама ідэя беларускіх баскетбалістак гуляць у сукенках яму не вельмі спадабалася і ён не думае, што беларускі будуць выступаць у сукенках на чэмпіянаце Еўропы. Хоць ён і не выключае, што ў плане папулярызацыі баскетбола ідэя добрая.

Нар Заналін не пракаментаваў заўвагу пра прадузятае судзейства ў паўфінальным матчы чэмпіянату свету Беларусь — Чэхія, заявіўшы, што не бачыў той гульні на свае вочы. Пры гэтым ён папрабаваў апраўдаць арбітраў, маўляў, яны таксама людзі.

Нагадаем, што беларускія баскетбалісткі першыя ў свеце вырашылі выступіць на чэмпіянаце свету ў спадніцах. Унікальную форму для беларускіх дзяўчат распрацавала літоўская кампанія Tuta, даўні партнёр жаночай зборнай Беларусі па баскетболе. Гэта не першы экстравагантны ўчынак нашай зборнай — летась дзяўчаты зняліся аголенымі для календара.

На першынстве свету, якое сёлета праходзіла ў Чэхіі, беларуская зборная заняла 4-е месца, саступіўшы ў барацьбе за бронзу іспанкам.

Чэмпіёнкамі свету сталі спартсменкі з ЗША, якія ў фінале адолелі чэшак. Па выніках чэмпіянату свету наша Алена Леўчанка трапіла ў сімвалічную пяцёрку мацнейшых баскетбалістак свету.

Па вяртанні з Чэхіі дзяўчат і трэнерскі штаб сустракалі ў аэрапорце з аркестрам і кветкамі.

Падзяліцца навіной: 
СП

←Блог ХК "Динамо-Минск": Новый автобус команды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика