Зборная Беларусі заняла рэкорднае месца ў рэйтынгу ФІФА

Источник материала:  

На гэты раз падапечныя Бернда Штанге за месяц падняліся на 13 пазіцый

20 кастрычніка Міжнародная федэрацыя футбола распаўсюдзіла новы рэйтынг зборных, дзе наша каманда заняла рэкордна высокае для сябе месца — 42-е. Гэта найлепшы паказчык у гісторыі нашай дружыны (дагэтуль найвышэйшай была 55-я пазіцыя, якую Беларусь займала ў верасні гэтага года).

У дзясятку лепшых футбольных зборных свету ўвайшлі Іспанія, Галандыя, Бразілія, Германія, Аргенціна, Англія, Уругвай, Партугалія, Харватыя і Расія. Нашы ўсходнія суседзі, дарэчы, за месяц падняліся на дзясяты радок з 25-га. З краін былога СССР нашу каманду, акрамя Расіі, у рэйтынгу апярэдзіла толькі каманда Украіны. Сярод 53-х еўрапейскіх зборных мы знаходзімся на 24-й пазіцыі (31-я месяц таму). Нашы супернікі па групе ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2012 размясціліся наступным чынам: Францыя — 18-е месца, Румынія — 50-е, Боснія і Герцагавіна — 53-е, Албанія — 65-е, Люксембург — 135-е. Усяго ў рэйтынг уключана 207 зборных. Наступная версія будзе апублікавана 17 лістапада.

"Спартак" саступіў "Чэлсі", "Арсенал" разграміў "Шахцёр"

У аўторак адбыліся восем матчаў групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Гэта быў дрэнны дзень для нашых суседзяў, клубы якіх прабіліся ў фінальную стадыю. Расійскі "Спартак" дома саступіў "Чэлсі" — 0:2. Англійскі "Арсенал" разграміў украінскі "Шахцёр" — 5:1.

У групе Е італьянская "Рома" дома саступіла швейцарскаму "Базэлю" — 1:3, а нямецкая "Баварыя" перайграла "Клуж" з Румыніі — 3:2. У групе F "Марсэль" перайграў "Жыліну" са Славакіі — 1:0. У квартэце G галандскі "Аякс" перамог "Асер" з Францыі — 2:1, "Рэал" адолеў італьянскі "Мілан" — 2:0. У групе H таксама з лікам 2:0 "Брага" з Партугаліі перайграла сербскі "Партызан".

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←Гродненский "Неман" одержал шестую победу подряд в ОЧБ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика