Віктар Ганчарэнка: БАТЭ з "Шэрыфам" будзе гуляць толькі на перамогу
Матч
Віктар Ганчарэнка зазначыў, што каманда падышла да гульні ў добрым настроі. Гэты тычыцца і апошніх поспехаў нацыянальнай і моладзевых зборных Беларусі, а таксама перамогі БАТЭ ў апошнім туры над «Дняпром». «Я вельмі рады, што ўсе гульцы здаровыя, і каманда ў добрым настроі рыхтуецца да будучай гульні», — зазначыў галоўны трэнер БАТЭ.
«Што тычыцца гульні з „Шэрыфам“, то зараз склалася такая заблытаная сітуацыя ў групе, што ачкі патрэбныя і той, і другой камандзе. „Шэрыф“ — добрая каманда, аднак вылучаць кагосьці з яе я б не стаў», — сказаў В. Ганчарэнка.
Гулец БАТЭ Арцём Радзькоў, які таксама браў удзел у
«Мы будзем старацца ўзяць тры ачкі». На пытанне журналістаў, каго футбаліст лічыць фаварытам гульні, А. Радзькоў зазначыў,
што фаварытам будзе той, хто выйдзе з групы,а такія пытанні вырашаюцца не на паперы, а на футбольным полі.
***
Матч «Шэрыф» — БАТЭ пройдзе 21 кастрычніка ў Ціраспалі. Пачатак, а 22:05. На гульні акрэдытаваныя некалькі беларускіх журналістаў, у тым ліку і НН.
У чацвер таксама згуляюць AZ — «Дынама» Кіеў.
Становішча пасля
БАТЭ ў першым туры згуляла ў гасцях унічыю з «Дынама» — 2:2, а «Шэрыф» прайграў у Алкмаары AZ — 1:2, у
4 лістапада БАТЭ і «Шэрыф» сустрэнуцца ў Мінску.
АГ