"Дынама" атрымала чацвёртую перамогу запар

Источник материала:  

І адправіла ў адстаўку трэнера піцерскага СКА

Сталічнае "Дынама" выйграла чарговы матч КХЛ, чацвёрты запар. 18 кастрычніка наша каманда на выездзе абыграла піцерскі СКА (3:2 у овертайме). І адправіла ў адстаўку галоўнага трэнера суперніка. Канадскі спецыяліст Айван Заната, які трэніраваў з пачатку сезона піцерскага прадстаўніка ў КХЛ, звольнены пасля матча з беларускім клубам.

Тым часам беларускія СМІ прадракалі звальненне дынамаўскаму галоўнаму трэнеру. І сапраўды, сярэдзіна кастрычніка — той перыяд, на які ў двух мінулых сезонах прыпалі адстаўкі былых трэнераў. А незадоўга да апошніх перамог наш клуб меў серыю непрыемных паражэнняў. Праўда, чацвёртая перамога запар (дагэтуль у Мінску "Дынама" выйграла тры хатнія паядынкі) павінна ўпэўніць кіраўніцтва сталічнага клуба пачакаць з аргвысновамі.

Пасля 17 матчаў наш клуб з 27 ачкамі займае трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава, пятае ў Заходняй канферэнцыі і дзявятае ў агульнай табліцы. "Дынама" на сваім рахунку мае 7 перамог у асноўны час, 2 у овертайме, 1 па булітах, а таксама 7 паражэнняў у асноўны час, 50 закінутых шайб і 49 прапушчаных.

Наступныя матч нашы хакеісты правядуць таксама на выездзе: 20 кастрычніка — супраць маскоўскага "Спартака", 22 — супраць чарапавецкай "Поўначсталі", 24 — супраць яраслаўскага "Лакаматыва". А наступныя хатнія гульні каманда правядзе ў Бабруйску, дзе прыме маскоўскіх і рыжскіх аднаклубнікаў і "Віцязь". "Мінск-Арэна" тым часам будзе рыхтавацца да дзіцячага "Еўрабачання". З самага пачатку наш галоўны трэнер быў не ў захапленні ад гэтай перспектывы: на яго думку лёд у Бабруйску не дасць пераваг хатняй арэны. Тым не менш, гэтыя довады дынамаўцаў арганізатарамі прынятыя не былі. На "Мінск-Арэне" хакей мы ўбачым толькі 30 лістапада.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←"Реал" выиграл у "Милана", "Спартак" уступил дома "Челси"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика