«Кубань» з беларусамі Жаўнерчыкам і Сквернюком выйшла ў прэм'ер-лігу

Источник материала:  
17.10.2010 20:45 — Новости Спорта
Краснадарская «Кубань» пасля перамогі ў 36-м туры ў першага дывізіёна над «Жамчужынай-Сочы» (1:0) датэрмінова забяспечыла сабе выхад у расійскую прэм’ер-лігу.

«Кубань» за чатыры туры да фінішу набрала 76 балаў і апярэджвае найбліжэйшых канкурэнтаў — «Ніжні Ноўгарад» і «Волга» (НН) на 12 балаў, але ніжагародскім камандам яшчэ давядзецца згуляць міжсабой. Летась «Кубань» пакінула расійскі вышэйшы дывізіён.

За краснадарскі клуб, які трэніруе румынскі спецыяліст Дан Петрэску, выступаюць беларускія футбалісты Максім Жаўнерчык і Аляксей Сквярнюк.

Жаўнерчык згуляў 32 матчы, забіў 1 гол, Сквярнюк — 24 матчы, забіў два мячы, зрабіў тры галявыя перадачы.

Падзяліцца навіной: 
АГ

←Гандболистки минского "Аркатрона" вышли в третий раунд Кубка кубков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика