А. Касціцын прызнаны першай зоркай матча «Манрэаль» — «Атава»
Беларус закінуў шайбу на
Беларус правёў на пляцоўцы 17 хвілін 50 секундаў, адпаведна па сістэме гол+пас (1+1), каэфіцыент карыснасці +1, і таксама атрымаў дзве хвіліны штрафу.
відэа
Такім чынам у Андрэя на рахунку ў новым сезоне 2 шайбы і 2 асістэнцкія пасы. Ён абагнаў у неафіцыйнай спрэчцы сярод беларусаў, што выступаюць у НХЛ, Міхаіла Грабоўскага («Таронта») у якога на рахунку 3 бамбардзірскія балы (0+3).
«Нэшвіл», за які гуляе малодшы брат Андрэя Сяргей Касціцын, сёння прайграў у овертайме «Вашынгтону» — 2:3 (1:0, 1:0, 0:2, 0:1). Сяргей правёў на пляцоўцы 7 хвілін 35 секундаў, меней толькі Уэйд Белак.
«Дэтройт» Руслана Салея выйграў у гасцях у овертайме ў «Фінікса» -1:2. Беларускі абаронца правёў на пляцоўцы 18 хвілін 34 секунды. Галоў і галявых пасаў у яго пакуль няма.
АГ