«Шэрыф» выйграў

Источник материала:  
16.10.2010 21:22 — Новости Спорта

Наступны супернік БАТЭ па групавым турніры Лігі Еўропы ціраспальскі «Шэрыф» у матчы 12-га тура чэмпіянату Малдовы па футболе ў суботу атрымаў перамогу над «Мілсамі» — 2:0 (Ярохін, 35, Дзьеду, 51).

10-разовы чэмпіён Малдовы, галоўным трэнерам якога з"яўляецца беларускі спецыяліст Андрэй Сасніцкі, узняўся на 3-е месца ў чэмпіянаце (у клуба 6 перамог, 5 нічыіх, 1 параза, розніца мячоў 18–4).

Матч «Шэрыф» — БАТЭ пройдзе 21 кастрычніка ў Ціраспалі. Пачатак у 22:05. У Мінску каманды згуляюць 4 лістапада.

Іншы супернік БАТЭ па групавым турніры кіеўскае «Дынама» на сваім полі перамагло сёння «Карпаты» — 1:0 (Леандра Алмейда, 12).

Падзяліцца навіной: 
nn.by

←У чэмпіянаце Беларусі дэбютаваў японец

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика