Сербія перапрасіла за заўзятараў

Источник материала:  
14.10.2010 00:11 — Новости Спорта

Улады Сербіі перапрасілі за паводзіны сербскіх заўзятараў, якія 12 кастрычніка сарвалі адборачны матч чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Італіі і Сербіі ў італьянскай Генуі. Пра гэта сказаў міністр замежных справаў Італіі Франка Фраціні — пасля тэлефоннай размовы з сербскім калегам Вукам Ерамічам, паведамляе Радыё Свабода

Падчас беспарадкаў былі арыштаваныя 17 футбольных хуліганаў. Паліцыя прадухіліла сутычкі паміж сербскімі і італьянскімі заўзятарамі, але суддзя спыніў матч на 7-й хвіліне пасля таго, як сербскія фанаты кінулі ў варатарскую гаспадароў фаер.

Па логіцы Сербію мусіла быць залічана тэхнічная параза 0:3 (у папярэднім туры сербы прайгралі на сваім полі Эстоніі — 1:3), але УЕФА вырашыла вызначыцца з рашэннем 28 кастрычніка.

Падзяліцца навіной: 

←Команда на перспективу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика