Беларуская моладзь заваявала пуцёўку на чэмпіянат Еўропы!!!
![]() |
pressball.by |
Нагадаем, што ў першым матчы ў Італіі беларусы прайгралі 0:2 і няшмат народу верылі, што нашыя выйдуць пераможцамі двубою. Трэба ж было перамагаць з розніцай у тры мячы.
А яны ўзялі — і перамаглі.
Ужо на 4 і
Наша зборная выступала сёння ў наступным складзе: Гутар, Драгун, Палітэвіч, Сівакоў (капітан), Скавыш, Юрчанка, Няхайчык, Рэкіш, Гардзяйчук, Вераціла, Філіпенка.
Пуцёўкі на кантынентальнае першынство, апроч Беларусі, таксама ў плей-оф учора-сёння заваявалі зборныя Ісландыі, якая абыграла Шатландыю, якая гуляла ў нашай адборачнай групе, Швейцарыі, Іспаніі, Англіі, Чэхіі.
Зборная Даніі возьме ўдзел у чэмпіянаце як гаспадар.
Яшчэ адзін удзельнік вызначыцца ў двубоі Украіна — Нідэрланды (першы матч 3:1 на карысць Украіны). Пасля першага тайма галанды вядуць у гасцях 1:0.
***
Чэмпіянат Еўропы сярод моладзевых камандаў пройдзе з 12 па 25 чэрвеня 2011 года ў Даніі: у гарадах Орхус, Ольбарг, Вібарг, Хернінг.Як казалася вышэй, удзел у ім возьмуць восем камандаў, разбітыя на 2 групы.
Лёсаванне групаў пройдзе ў Ольбаргу 9 лістапада.
***
У 2009 г. на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі зборная Беларусі (галоўны трэнер — с. п. Юры Курненін) заняла ў групе апошняе месца, згуляўшы адзін матч унічыю і прайграўшы ў дзвюх гульнях (у тым ліку Італіі — 1:2). На чэмпіянаце ў 2004 г. зборная, якой кіраваў Юры Пунтус, не змагла выйсці з групы, заняўшы