Дзевятоўскі жэніцца

Источник материала:  
09.10.2010 22:49 — Новости Спорта

Адзін з самых зайздросных жаніхоў Беларусі — сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Пекіне ў кіданні молата Вадзім Дзевятоўскі — ажэніцца 9 кастрычніка, піша БелТА.

Яго абранніцу зваць Вольга, па адукацыі яна юрыст. Маладыя знаёмыя даўно — яны разам вучыліся ва ўніверсітэце і, як прызнаўся Вадзім, жадалі згуляць вяселле адразу пасля Пекінскай алімпіяды. Аднак канфлікт з дысцыплінарнай камісіяй Міжнароднага алімпійскага камітэта, доўгія судовыя цяжбы вымусілі адкласці жаданае вяселле. «Вяселле — гэта найважнейшая падзея ў маім жыцці. Усё маё жыццё звязана са спортам, але прызначэнне чалавека — гэта сям’я, дзеці», — упэўнены алімпіец.

Падзяліцца навіной: 
Паводле БЕЛТА

←Минское "Динамо" терпит пятое подряд поражение в КХЛ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика