Люксембург — Беларусь — 0:0

Источник материала:  
08.10.2010 23:05 — Новости Спорта
Пасля феерычна-выпадковай перамогі над французамі (0:1) і безударнай нічыі з румынамі, беларусы згулялі ўнічыю з Люксембургам (0:0), суцяшае, што ў гасцях:)

Абарону маленькай, гордай краіны-герцагства падапечным Бернда Штанге ўскрыць не ўдалося. Дзесьці бяззуба глядзеліся форваржы, дзесьці выручыў галкіпер Жубер, праўда, і люксембуржцы нанеслі пару ўдараў па варотах Жаўнова.

Нагадаем, што са зборнымі з малымі па плошчы краін (язык не паварочваецца іх называць карлікамі), з Люксембургам у беларусаў найгоршы вынік. 5 гульняў, з іх 2 перамогі, дзве нічыі (першая — 11 кастрычніка 1995, 0:0, другая — сёння) і памятная параза ў Гомелі 13 кастрычніка 2007 года (за часамі Штанге) — 0:1.

***

Статыстыка

Люксембург (Люксембург), стадыён Жазэ Бартэлі, 8 кастрычніка. 21:15.

Беларусь:Жаўноў (капітан), Кульчы, Мартыновіч, Калачоў, Юрэвіч Молаш, 87), Цігараў (Пуціла, 67), Амельянчук, Карніленка, В.Глеб (Радзівонаў, 67), Кісляк, Шытаў.

Люксембург:Жубер, Кінцыгер, Блез, Хофманн, Шнэль, Петэрс (К), Лятэрца, Бетмер (Жэрсан, 63), Паяль (Кетэнмэер, 77), Левек, Жаакім (Да Мота, 66-я).

Галоўны суддзя: Аляксандар Стаўрэў (Македонія).

Папярэджанні: Кульчы (59-я) Кінцыгер (74-я), Калачоў (74-я)

Выдаленне: Карніленка (70-я).

Становішча ў групе «D» пасля 3-х тураў: Беларусь — 5 (3), Албанія — 4 (3), Францыя — 3 (2), Боснія — 3 (3), Румынія — 2 (2), Люксембург — 1 (3).

Яшчэ не скончыўся матч Албанія - Боснія, пакуль там лік 1:1, у суботу ў Парыжы згуляюць Францыя і Румынія.

12 кастрычніка (аўторак) Беларусь згуляе дома з Албаніяй. Матч пройдзе ў Мінску на «Дынама», пачатак, а 20:30

У гэты ж дзень Францыя прыме Люксембург.

Падзяліцца навіной: 
АГ

←"Неман" прервал 11-матчевую победную серию "Юности"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика