Меры кантролю за футбольнымі фанатамі будуць аслаблены

Источник материала:  
08.10.2010 11:22 — Новости Спорта
паведаміла прэс-служба ФК «Дынама» (Мінск) па выніках сустрэчы кіраўнікоў Беларускай федэрацыі футбола з прадстаўнікамі органаў правапарадку, футбольных клубаў і фанатаў, што прайшла 6 кастрычніка ў федэрацыі.

Прычынай для размовы паслужыў байкот матчаў чэмпіянату краіны, аб’яўлены балельшчыкамі клубаў вышэйшай лігі ў знак пратэсту супраць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі.

Прадстаўнікі фан-клубаў «выказалі прадстаўнікам БФФ, ГУУС і АМАП свае прэтэнзіі і пажаданні, што тычацца стаўлення да балельшчыкаў». Тыя ў сваю чаргу зазначылі, што ёсць «пытанні і да фанатаў», у прыватнасці іх «паводзіны на трыбунах, бойкі, прапаганда фашысцкіх ідэй».

«У выніку працяглых дыскусій было прынята рашэнне ўжо ў найбліжэйшым туры аслабіць меры кантролю за фанатамі:

спрасціць працэдуру надгляду пры ўваходзе, дазволіць фанатам свабодна перамяшчацца на тэрыторыі стадыёна падчас матчу. Апрача таго, за парадкам на фан-сектары цяпер будуць сачыць не толькі супрацоўнікі міліцыі і АМАП, але і сцюарды з ліку фанатаў»

,

— зазначаецца ў паведамленні.

Тым часам «Дынама» падало апеляцыю на рашэнне дысцыплінарнага камітэта БФФ аб правядзенні наступнага дамашняга матчу каманды (16 кастрычніка супраць «Партызана») без гледачоў «як неабгрунтаванага і юрыдычна не грунтоўнага».

Прычынай для разбору стала скандаванне на матчы БАТЭ — «Дынама» фан-сектарам гасцей лічбаў 1, 4, 8, 8 (у камбінацыі 14/88 — кодавы лозунг белых нацыяналістаў), а таксама пашкоджанне пластыкавых крэслаў.

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←Минское "Динамо" приглашает болельщиков на матч с "Локомотивом"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика