Расійскія мядзведзі загрызлі мінскае «Дынама»

Источник материала:  
07.10.2010 22:37 — Новости Спорта

Расійскія мядзведзі загрызлі мінскае «Дынама»
pressball.by

Мінскае «Дынама» ў трэцім матчы групавога турніра гандбольнай Лігі чэмпіёнаў прайграла «Чэхаўскім мядзведзям» з лікам 27:34. Матч прайшоў у сталічным Палацы спорта 7 кастрычніка (чацвер).

9-разовы чэмпіён Расіі «Чэхаўскія мядзведзі» — базавы клуб зборнай Расіі. Таму можна сказаць, што «Дынама» гуляла фактычна супраць зборнай усходняй суседкі.

Сустрэча была цікавая і тым, што ў складзе падмаскоўнага клуба гуляе былы зборнік Сяргей Гарбок, які прыняў расійскае грамадзянства, каб гуляць за Расію. Кожны дотык яго мяча трыбуны сустракалі гучным свістам.

У першым тайме вялася роўная барацьба. «Дынама» вырывалася на тры мячы (7:4, 14:11), але мядзведзі пастаянна даганялі, адстаючы на мяч-два. Утрымаць перавагу мінчане не змаглі, і на перапынак каманды пайшлі пры ліку 18:18.

Правальнай для беларускага клуба аказалася 2-я палова 2-га тайма,

«Дынама» вяло 26:24 (46-я хвіліна матча), а затым прапусціла дзесяць мячоў запар! 26:34.

У нападзенні гульня ў «Дынама» абсалютна разладзілася. Адсутнасць рэалізацыі момантаў пры выхадах адзін на адзін і проста адсутнасць шанцавання.

За апошнія 15 хвілін 2 тайма «Дынама» закінула толькі адзін мяч.

У выніку 27:34.

Найлепшым у беларусаў быў Барыс Пухоўскі – 7 мячоў, Віталь Кажанеўскі – 6, Дзяніс Рутэнка – 5, Павал Ацьман і Сяргей Ануфрыенка – па 3, Рэмігіус Чэпуліс – 2, Максім Бабічаў – 1.

Найлепшым у «мядзведзяў» — Цімур Дзібіраў (8 мячоў), Сяргей Гарбок закінуў адзін мяч.

За матчам назіралі 2 300 гледачоў, прысутнічаў на трыбунах галоўны трэнер хакейнага «Дынама» Марэк Сікора.

Становішча камандаў пасля 3-х тураў: Вальядалід — 5 балаў (3 гульні), Чэхаўскія мядзведзі — 5 (3), «Пік» — 2 (2), Дынама — 2 (3), Ольбарг — 1 (2), Кадэтэн — 1 (3).

***

Нагадаем, што ў першым матчы ў Мінску «Дынама» прайграла «Вальядаліду» — 30:35, а 2 кастрычніка выйграла ў венгерскага «Піка» — 33:29. Усе тры матчы «Дынама» гуляла дома, а цяпер два матчы правядзе на выездзе. 17 кастрычніка — супраць «Ольбарга», а 21 кастрычніка — супраць швейцарскага «Кадэтэна».

Наступны матч у Мінску пройдзе 28 лістапада. «Дынама» згуляе супраць «Кадэтэна». Наступны і апошні матч у сталіцы Беларусі пройдзе ажно 27 лютага (Ольбарг).

***

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі трэнер мядзведзяў Уладзімір Максімаў сказаў: «Гульня была роўнай, для нас дастаткова цяжкай. Вынік — розніца сем мячоў, але гэта атрмалася ў канцы і за кошт таго, што мінская каманда маладая і шмат момантаў не рэалізавала пры выхадах адзін на адзін. Каб была тая рэалізацыя, то лік быў іншым, і Мінск мог бы выйграць».

Сяргей Бябешка (Дынама): Цяжка нешта казаць, калі каманда 50 хвілін б’ецца з вопытным супернікам. Апошнія дзесяць хвілін было нешта неверагоднае. Ці то мы кепска кідалі, ці то варатар суперніка добра адстаяў. 60 хвілін змагацца на роўных з камандай «Чэхаўскія мядзведзі»- пакуль нерэальна. Хачу павіншаваць суперніка з законнай перамогай.

Падзяліцца навіной: 
АГ

←В третьем матче группового этапа Лиги чемпионов гандболисты минского "Динамо" проиграли "Чеховским медведям" (дополнено)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика