«Сваім вынікам мы даказалі, што маем права на існаванне»

Источник материала:  
07.10.2010 09:38 — Новости Спорта

«Сваім вынікам мы даказалі, што маем права на існаванне»

Капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Наталля Трафімава заклікала чыноўнікаў павярнуцца тварам да гэтага віду спорту.

«Сваім вынікам мы даказалі, што маем права на існаванне», — заявіла Трафімава 6 кастрычніка ў Міністэрстве спорту і турызму на цырымоніі ўшанавання зборнай, якая заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Чэхіі.

«Самая вялікая просьба: хацелася б атрымаць залу», — сказала баскетбалістка.

Міністр спорту і турызму Алег Качан паведаміў, што да 2014 года будзе пабудаваны цэнтр гульнявых відаў спорту коштам больш як 500 млрд. рублёў. Для гэтага, магчыма, будуць прыцягнуты іншаземныя крэдыты.

«Цэнтр ёсць, але няма базы, і гэта нонсэнс», — сказаў Качан.

У перспектыве, паводле яго слоў, Беларусь можа правесці чэмпіянат свету па баскетболе. «Для гэтага трэба быць гатовымі», — адказаў на гэта галоўны трэнер зборнай Анатоль Буяльскі.

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←Министр спорта о женской баскетбольной сборной: все видели, кто куда свистел

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика