У чатырох выязных матчах хакейнае «Дынама» пацярпела чатыры паражэнні

Источник материала:  
05.10.2010 22:05 — Новости Спорта
29 верасня каманда Марэка Сікоры прайграла ў Ханты-Мансійску «Югры» — 4:7 (1:1, 1:4, 2:2), 1 кастрычніка — у Астане «Барысу» — 2:4 (1:0, 1:4, 0:0), 3 кастрычніка — у Омску «Авангарду» — 2:4 (1:1, 0:2, 1:1), 5 кастрычніка — у Ніжнім Ноўгарадзе «Тарпеда» — 2:4 (1:0, 0:3, 1:1).

У трох апошніх сустрэчах «Дынама» першым адкрывала лік, але не ўтрымлівала перавагу. Лёс усіх сустрэч вырашаўся ў другіх перыядах, якія мінскі клуб прайграў з агульным лікам 2:13. У трэціх перыядах нязменна фіксаваліся нічые. Два першыя перыяды «Дынама» выйграла, яшчэ ў двух былі нічыі.

У матчы «Тарпеда» — «Дынама» шайбы закінулі:

у гасцей — Максім Спірыдонаў (11.32, у большасці, асістэнты — Петэр Падградскі, Ёзэф Штумпел), Сяргей Дзямагін (54.13, у большасці, асістэнты — Дзмітрый Мялешка, Андрэй Антонаў);

у гаспадароў — Чарльз Лінглет (23.34, у большасці, асістэнты — Дэні Гру, Яўген Каралёў; 48.17, у большасці, асістэнты — Яўген Каралёў, Мэт Элісан), Міхаіл Варнакоў (24.44, пас — Сяргей Розін; 37.51, у большасці, асістэнты — Сяргей Розін, Сяргей Вышадкевіч).

Штрафны час: 16 («Тарпеда») — 24 («Дынама»).

Пасля 12 матчаў «Дынама» з 17 ачкамі займае 12-е месца ў агульнай табліцы, шостае ў Заходняй канферэнцыі і чацвёртае ў дывізіёне Тарасава, атрымаўшы 5 перамог у асноўны час, 1 у авертайме і пацярпеўшы 6 паражэнняў у асноўны час, закінуўшы 35 і прапусціўшы 39 шайб.

Галявая статыстыка гульцоў: Максім Спірыдонаў — 10 (5+5), Ёзэф Штумпел — 10 (2+8), Сяргей Дзямагін — 8 (8+0), Джэф Плат — 8 (7+1), Канстанцін Глазачоў — 8 (3+5), Дэвід Неміроўскі — 7 (1+6), Петэр Падградскі — 6 (1+5), Андрэй Антонаў — 6 (0+6), Дзмітрый Мялешка — 5 (2+3), Давід Петрашэк — 4 (1+3), Андрэй Стась — 4 (0+4), Аляксандр Кулакоў — 3 (3+0), Дзмітрый Корабаў — 3 (1+2), Андрэй Міхалёў — 2 (1+1), Сяргей Варламаў, Віктар Касцючонак, Томаш Мойжыш — па 2 (0+2).

Наступныя чатыры матчы «Дынама» правядзе дома:

9 кастрычніка з яраслаўскім «Лакаматывам», 11-га — з мыцішчынскім «Атлантам», 13-га — з ніжагародскім «Тарпеда», 15-га — з чэрапавецкай «Северсталлю».

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

←В чемпионате МХЛ «Юность» дважды выиграла у «Минских зубров»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика