А што там супернікі БАТЭ?

Источник материала:  
03.10.2010 21:24 — Новости Спорта
Адгулялі матчы сваіх чэмпіянатаў:)

Ціраспальскі «Шэрыф» у Кішынёве ў матчы «малдоўскага класіка» згуляў унічыю з «Зімбру» — 1:1. На гол кішынёўца Саліфу будучы супернік БАТЭ адказаў голам Сяргея Георгіева.

Зараз падапечныя беларускага спецыяліста Андрэя Сасніцкага займаюць у турнірнай табліцы 7-е месца з 19 баламі, праўда, маюць на матч меней. Нагадаем, з «Шэрыфам» БАТЭ згуляе ў групавым турніры футбольнай Лігі Еўропы 21 кастрычніка ў Ціраспалі і 4 лістапада ў Мінску.

AZ ачухаўся ад гучнай поўхі БАТЭ і вырваў сёння перамогу ў «Гераклеса» — 2:1 і ужо ўзняўся на 8-е месца ў чэмпіянаце Галандыі.

А вось кіеўскае «Дынама» ва ўкраінскім суперкласіка прайграла на «Данбас-Арэне» свайму адвечнаму суперніку -«Шахцёру» з лікам 0:2. Пасля 12 тураў «Шахцёр» апярэджвае «Дынама» на 5 балаў (31 бал супраць 26).

Нагадаем, БАТЭ сёння згуляў унічыю з аўтсайдэрам чэмпіянату гродзенскім «Нёманам» — 1:1.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

←БАТЭ аступіўся ў Гродне, а «Шахцёр» выйшаў на 2-е месца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика