Суддзі не пусцілі беларусак у фінал

Источник материала:  
02.10.2010 21:34 — Новости Спорта

Суддзі не пусцілі беларусак у фінал

Зборная Беларусі прайграла ў Карлавых Варах у паўфінале чэмпіянату свету гаспадыням чэмпіянату зборнай Чэхіі з лікам 77:81 (15:16, 19:16, 49:54, 19:14, 9:13).

Беларускі адразу вялі ў ліку 9:2, але потым чэшкі з’елі перавагу і скончылі першую чвэрць на сваю карысць. Палова матча была за беларускамі, а потым сваё слова ўзялі суддзі, якія кожны фол свісцелі на карысць гаспадыняў.

Нягледзячы на гэта падапечныя Анатоля Буяльскага здолелі перавесці матч у овертайм, хоць і прайгралі ў 4-й кварце 53:59

Овертайм мы прайгралі і ў фінал выйшла Чэхія.

Найлепшы вынік у зборнай Беларусі сёння паказала Анастасія Верамеенка, што набрала 24 балы.

Беларускі пазмагаюцца ў матчы за 3-е месца з няўдачнікамі матча ЗША – Іспанія.

Прамая трансляцыя матча за 3-е месца ў нядзелю ў 18:25 на канале “Лад”

Падзяліцца навіной: 
nn.by

←В очередном туре футбольного чемпионата Беларуси "Партизан" выиграл у "Торпедо" и ушел с последнего места

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика