Мінскае
30.09.2010 22:11
—
Новости Спорта
Пасля сённяшніх матчаў мінскае «Дынама» саступіла лідэрства ў канферэнцыі «Захад» Кантынентальнай хакейнай лігі.
Сёння АХК «Дынама» (Масква) выйграла ў «Атланта» — 2:1, яраслаўскі «Лакатаматыў» — у «Віцязя» — 5:3, а пецярбургскі СКА — у «Спартака» — 3:2. Гэтыя каманды і абышлі беларускі клуб у табліцы канферэнцыі «Захад».
«Захад»: АХК «Дынама» — 19 (8 гульняў), СКА — 18 (11 гульняў), Лакаматыў — 17 (8), Дынама Мінск — 17 (9), Северсталь — 15 (9), Тарпеда — 15 (9), Дынама Рыга — 14 (10), Атлант — 11 (8), ЦСКА — 9 (8), Спартак — 8 (10), Віцязь — 3 (9).
У дывізіёне Тарасава «Дынама» дзеліць 1–2 месцы з «Лакаматывам».
Дывізіён Тарасава: Лакаматыў — 17 (8), Дынама Мінск — 17 (9), Северсталь — 15 (9), Тарпеда — 15 (8), Атлант — 11 (8), Віцязь — 3 (9).
У пятніцу «Дынама» згуляе ў Астане з «Барысам».
Падзяліцца навіной:
nn.by
nn.by