Мінскае «Дынама» пацярпела трэцюю паразу ў КХЛ
Дынамаўцы першымі прапусцілі, потым нават вялі ў ліку (2:1), але правальнай аказалася другая палова
Шайбы: 1:0 — Якубаў (1.03). 1:1 — Плат (11.13). 1:2 — М.Спірыдонаў (Глазачаў, Мойжыш, 23.07). 2:2 — Мятлюк (30:56). 3:2 — П.Вараб’ёў (31.37). 4:2 — П.Вараб’ёў (34.55 — бол.). 5:2 — Емялееў (38.57). 5:3 — Глазачаў (43.32). 6:3 — Алтароў (45.39 — бол.). 7:3 — Заграпан (48.28). 7:4 — Дзямагін (А.Стась, Касцючонак, 54.11 — бол.).
З пачатку сезона гэта самае буйное паражэнне мінскага клуба. 23 верасня ў Мінску «Дынама» прайграла з лікам 1:6.
1 кастрычніка «Дынама» згуляе ў Астане з «Барысам»,3 кастрычніка — у Омску з «Авангардам», 5 кастрычніка — у Ніжнім Ноўгарадзе з «Тарпеда». Па вяртанні з турнэ
першы матч дома «Дынама» правядзе 9 кастрычніка з яраслаўскім «Лакаматывам»,які сёлета ўжо беларускі клуб перамагаў з лікам 3:0 (11 верасня).
АГ