Гандбаліст Сяргей Рутэнка атрымаў права гуляць за Беларусь
Фота з Вікіпедыі |
Пра гэта паведамляецца ў лісце з Міжнароднай федэрацыі гандбола за подпісамі кіраўніка дырэктара Амаля Халіфы і кіраўніка офіса Хрыста Башкоўскага:
«Паважаныя гандбольныя сябры! Пасля стараннага вывучэння акалічнасцяў статусу прыгоднасці гульца Сяргея Рутенкі і інтэрпрэтацыі артыкула 7 Кодэкса прыгоднасці (прыдатнасці) гульцоў, паведамляем вам, што Рутэнка адпавядае ўсім тром умовам допуску неабходным, каб прадстаўляць Беларусь. Такім чынам, ён мае права гуляць за нацыянальную каманду Беларусі».
БФГ і яе кіраўніка Уладзіміра Канаплёва можна павіншаваць з сур’ёзным дасягненнем на дыпламатычным фронце, паведамляе Прессбол.
***
Сяргей Рутэнка (
У 2005 г. Рутэнка пераехаў гуляць у адзін з наймацнейшых клубаў Еўропы — іспанскі
Прыкладна ў гэты ж час Сяргей Рутэнка заявіў пра жаданне вярнуцца ў зборную Беларусі адразу па заканчэнні неабходнага трохгадовага тэрміну з часу яго апошняга афіцыйнага матчу за Славенію. У студзені 2010 года Рутэнка быў уключаны ў пашыраную заяўку зборнай Беларусі на адборачны турнір чэмпіянату
***
Нагадаем, што ў кваліфікацыі мужчынскага чэмпіянату Еўропы па гандболе зборная Беларусі (галоўны трэнер - Юры Шаўцоў) трапіла ў адну групу са зборнымі Даніі, Расіі, Швейцарыі. Адбор стартуе ўжо пры канцы кастрычніка. Першы матч супраць Даніі ў гасцях (27 ці 28 кастрычніка), затым 31 кастрычніка - дома супраць Расіі.
nn.by