Тэлеканал «Лад» сёння пакажа матч баскетбалістак Беларусі і Францыі
У Остраве падапечныя Анатоля Буяльскага сустрэнуцца з французскімі баскетбалісткамі. Гульню, якая пачнецца а 19.00, беларускія аматары спорту змогуць убачыць у прамым эфіры тэлеканала «Лад». У гэтай жа групе Е сёння адбудуцца яшчэ два паядынкі: ЗША — Канада і Аўстралія — Грэцыя.
28 верасня зборная Беларусі згуляе з камандай ЗША, а 29 верасня нашы дзяўчаты сустрэнуцца з грэцкімі баскетбалісткамі.
Цяпер становішча ў кваліфікацыйнай групе Е такое: Аўстралія і ЗША — па 6 пунктаў, Беларусь і Францыя — па 4, Грэцыя і Канада — па 4.
Турнірнае становішча ў групе F: Іспанія і Расія — па 6, Чэхія і Паўднёвая Карэя — па 5, Бразілія і Японія — па 4.
У чвэрцьфінал выйдуць па 4 лепшыя дружыны з кожнай групы. Чвэрцьфінальныя паядынкі адбудуцца 1 кастрычніка, паўфіналы пройдуць 2 кастрычніка, а матчы за бронзу і золата — 3 кастрычніка.
Чэмпіён свету атрымае пуцёўку на
БЕЛТА