У 3-м перыядзе «Дынама» прайграе «Нафтахіміку» з лікам 1:6
Пасля першага перыяда лік быў 0:2, і галоўны трэнер беларускага клуба Марэк Сікора памяняў у варотах Мезіна на Міку Оксу (гэта ягоны дэбют у КХЛ).
Але за 10 хвілін Окса, дакладней за няпоўныя чатыры хвіліны, Окса прапусціў тры шайбы. Праз пэўны час беларусы закінулі адну шайбу ў адказ (Стась),
а потым 1 хвіліну 50 секундаў гулялі пяць на тры, але нічога зрабіць не змаглі.На
1:6, і заўзятары сталі пакрысе пакідаць трыбуны.
Потым зноў беларусы гулялі пяць на тры, але так і не здолелі рэалізаваць шанец.
Нагадаем, што дагэтуль пасля стартавай паразы ад «Тарпеда» у нашых хакеістаў былі пяць перамогаў запар (іх рэкорд у КХЛ).
Сёння на матчы прысутнічалі 11 929 заўзятараў. 21 верасня на матчы з «Ак Барсам» быў аншлаг і быў пабіты рэкорд па наведвальнасці ў КХЛ. За матчам назіраў 15 531 заўзятар.
***
0:1 — 13:36 — Б’ёрн Мелін (Даніэль Фернхольм, Мартэн
0:2 — 17:51 — Дзмітрый Макараў (Максім Пястушка)
0:3 — 25:02 — Максім Якуцэня (
0:4 — 25:25 — Андрэй Іваноў (у большасці)
0:5 — 28:53 Рэнат Мамашаў (Андрэй Іваноў, Аляксей Сімакоў — у большасці)
1:5 — 31:55 — АДзмітрый Мялешка (Андрэй Стась)
1:6 — 46:42 — Аляксей Сімакоў (буліт).
Лік па перыядах: 0:2, 1:3, 0:1.
Штраф: 12–10.
Колькасць заўзятараў: 11 929.
Склад «Дынама»: Мезін (Окса, 20:01); Мойжыш — Падградскі, Глазачоў — Штумпел (к) — Спірыдонаў; Корабаў, Петрашак, Неміроўскі — Плат — Кулакоў; Касцючонак, Антонаў, Мялешка — А.Стась — Дзямагін; Качаткоў — С.Варламаў — Міхалёў.
***
Наступны матч «Дынама» правядзе ў суботу, 25 верасня, супраць «Аўтамабіліста» (Екацярынбург),
менавіта гэту каманду трэніраваў сённяшні коўч «Дынама» Марэк Сікора.
Пачатак матча, а
АГ