Інспекцыя ВАДА звярнула ўвагу беларускага боку на якасць допінг-тэстаў
Спачатку
«Мы гатовы працаваць з вамі, каб вырашыць гэтае пытанне, — заявіў галоўны менеджар аддзела стандартызацыі, гарманізацыі і выканання Сусветнага антыдопінгавага кодэкса ВАДА Эміліяна Сіманелі, словы якога прыводзіць
Сіманелі адзначыў, што задаволены працай беларускай антыдопінгавай лабараторыі і Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва, Рэгіянальнага антыдопінгавага агенцтва краін Усходняй Еўропы, якое базуецца ў Мінску, а таксама «разуменнем усіх працэсаў у барацьбе з допінгам з боку беларускіх структур».
«Задача вам — павелічэнне колькасці тэстаў у спартсменаў на нацыянальным узроўні і з асаблівай увагай у спартсменаў міжнароднага ўзроўню. Таксама звярніце ўвагу на якасць тэставання. Мы гатовы вам дапамагаць і дзяліцца вопытам працы», — сказаў Сіманелі.
Заявы прадстаўнікоў ВАДА прагучалі ў адказ на рэмарку беларускага боку, што працэс прызнання Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі з боку ВАДА доўжыцца з 2007 года.
Намеснік міністра спорту і турызму Дзмітрый Шычко паведаміў, што праца па барацьбе з допінгам у Беларусі вядзецца па нарастаючай. Укаранёны перадспаборніцкія і спаборніцкія тэсты. Калі ў 2006 годзе было зроблена 350 пробаў, то за восем месяцаў гэтага — 751. 60% з іх — перадспаборніцкія тэсты, 43% спартсменаў, якія правяраюцца, — ва ўзросце да 23 гадоў.
Падчас візіту прадстаўнікі ВАДА наведалі Музей алімпійскай славы і
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН