Білеты на матч БАТЭ — «АЗ» будуць каштаваць ад 10 да 30 тыс.

Источник материала:  
20.09.2010 13:33 — Новости Спорта
Кошт білетаў на матч 2-га тура футбольнай Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і галандскім «АЗ» (Алкмаар) будзе залежаць ад катэгорыі.

Білеты на матч БАТЭ — «АЗ» будуць каштаваць ад 10 да 30 тыс.

Білеты першай катэгорыі (сектары — 1, 2, 13, 14, 28, 29) будуць каштаваць 30 тысяч рублёў, другой (3, 4, 12, 15, 26, 27) — 20 тысяч і трэцяй (05–11, 16 — 25) — 10 тысяч, паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ.

Квіткі паступяць у продаж 23 верасня (чацвер).

А 12-й адчыняцца касы мінскага стадыёна «Дынама», барысаўскага гарадскога стадыёна і офіса «АБФФ-падарожжа». У наступныя дні касы будуць пачынаць працу з 10-й.

***

Матч БАТЭ -- «АЗ» пройдзе 30 верасня (чацвер) на сталічным стадыёне «Дынама». Пачатак у 22:05

Папярэдні прагноз надвор"я на гэты дзень: ясна, сонечна, але халаднавата. + 13 - удзень, але +4 вечарам. Але варажыць пра надвор"е за дзесяць дзён да матча - рана.

***

Нагадаем, што ў першым туры Лігі Еўропы БАТЭ згуляў унічыю ў гасцях з кіеўскім «Дынама» — 2:2, а «АЗ» выйграў на сваім полі ў малдоўскага «Шэрыфа».

З «Шэрыфам» БАТЭ згуляе ў Мінску 4 лістапада, з кеіўскім «Дынама» — 2 снежня.

Падзяліцца навіной: 
АГ

←Квіткі на Еўра-2012 можна будзе купіць ўжо вясной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика