Вікторыя Паўловіч выйграла чэмпіянат Еўропы па

Источник материала:  
20.09.2010 09:31 — Новости Спорта

які прайшоў у Астраве (Чэхія) з 11 па 19 верасня.

У вырашальным матчы 32-гадовая спартсменка, якая займае 43-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла Цзя Лю з Аўстрыі (26) з лікам 4:3 (14:12, 11:4, 7:11, 13:11, 3:11, 9:11, 11:7). У паўфінале Паўловіч выйграла ў тэнісісткі з Турцыі Мелек Ху (37) — 4:2 (12:10, 11:13, 11:7, 11:5, 9:11, 11:9), а ў чвэрцьфінале — у венгеркі Геаргіны Пота (50) — 4:0 (11:5, 14:12, 11:9, 11:7).

У чатырох стартавых раўндах Паўловіч была мацней за Тэсі Гондэрынгер (Люксембург, 434) — 4:0 (12:10, 11:6, 11:5, 11:6), Лоры Ганье (Францыя, 272) — 4:0 (11:8, 11:7, 11:9, 11:7), Лінды Крэемерс (Нідэрланды, 140) — 4:1 (12:14, 11:6, 11:3, 11:4, 11:8) і Цянь Лі (Польшча, 28) — 4:2 (9:11, 8:11, 11:7, 11:9, 13:11, 11:4).

У мужчынскіх адзіночных спаборніцтвах Уладзімір Самсонаў выбыў у чвэрцьфінале. У камандных спаборніцтвах мужчынская зборная Беларусі заваявала сярэбраны медаль, прайграўшы ў фінале Германіі (0:3), а жаночая зборная разам з тэнісісткамі Польшчы стала трэцяй, саступіўшы ў паўфінале галандкам (0:3).

Летась на чэмпіянаце Еўропы ў Штутгарце Паўловіч была трэцяй, а Самсонаў таксама прайграў у чвэрцьфінале.

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←В возрасте 49 лет скончался известный белорусский футболист Сергей Гомонов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика