Прэзідэнт кіеўскага
паведамляе сайт украінскай каманды. Сустрэча прайшла ў Кіеве 16 верасня і завяршылася ўнічыю 2:2.
«Лічу, першы тайм быў праведзены дастаткова ўпэўнена, нягледзячы на тое, што мы прапусцілі мяч ужо на
«Учора я папярэджваў, што гульня будзе вельмі складанай, нам процістаяла няпростая каманда, якая гуляе з велізарным жаданнем, — нагадаў прэзідэнт „Дынама“. — Напэўна, да футбалістаў не дастукаўся ні я, ні галоўны трэнер. З сябе віну не здымаю, адказнасць за вынік ляжыць на мне, гэтак жа сама, як і на галоўным трэнеры… Беларусам няма чаго было губляць, яны гулялі ў сваю гульню і біліся з першай да апошняй хвіліны».
Суркіс заявіў пра намер пагутарыць з галоўным трэнерам Валерыем Газаевым, які даў зразумець, што можа падаць у адстаўку. «Я не люблю прымаць эмацыянальныя рашэнні. Пра вынік нашай гутаркі вы даведаецеся вельмі хутка», — сказаў прэзідэнт кіеўскага клуба.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН