Рэкорднае месца ў рэйтынгу ФІФА
заняла зборная Беларусі, абыграўшы французаў
У новым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), распаўсюджаным 15 верасня, зборная Беларусі заняла рэкорднае у сваёй гісторыі 55-е месца, перамясціўшыся з 78-га. Раней лепшым лічылася 57-е, якое наша каманда займала ў чэрвені-верасні 2008 года.
З часу складання папярэдняга рэйтынгу наша каманда правяла тры матчы. 11 жніўня ў гасцявым таварыскім паядынку беларусы абыгралі літоўцаў 2:0. 3 верасня наша зборная сенсацыйна выйграла ў Парыжы ў французаў 1:0, а 7 верасня ў Мінску мы ўнічыю (0:0) згулялі з румынамі. Усё гэта дазволіла набраць 554 ачкі (раней было 403) і ўзняцца на 23 прыступкі. У еўрапейскім рэйтынгу падапечныя Бернда Штанге падняліся з 39-га на 31-е месца сярод 53 зборных. Сярод каманд былога СССР Беларусь ідзе пасля Расіі, Украіны і Літвы чацвёртай. А так выглядае дзясятка лепшых футбольных каманд свету: Іспанія, Галандыя, Германія , Бразілія, Аргенціна, Англія, Уругвай, Партугалія, Егіпет, Чылі. Усяго ў рэйтынгу 207 зборных.
Алена АЎЧЫННІКАВА.