Штанге: Мы хочам быць на першым месцы ў групе напрыканцы году

Источник материала:  
08.09.2010 09:23 — Новости Спорта

Чатыры ачкі ў двух матчах — добры старт у кваліфікацыі Еўра-2012, заявіў галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Бернд Штанге на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння дамашняга матчу з Румыніяй (0:0).

«Я бачыў, як былі рады нічыёй румынскія гульцы, гэта азначае, што ў нас моцная каманда. Наша мэта: быць у канцы года на першым месцы», — сказаў Штанге.

Нямецкі спецыяліст лічыць, што гульня была роўнай і ніводная з каманд не заслугоўвала перамогі. «Мы рызыкавалі асцярожна, бо румыны добра контратакавалі. Нам трэба паляпшаць свае навыкі, у камбінацыйнай гульні яшчэ шмат рэзерваў. Нашы суперзоркі Аляксандр Глеб і Кутузаў пакуль не ў лепшай форме», — адзначыў трэнер. Ён заявіў, што ў Кутузава няма лішняй вагі, але футбаліст не можа быць у аптымальных кандыцыях, калі не гуляў паўгода.

Паводле яго слоў, неабходна захоўваць аптымізм і напружана працаваць. «Да пачатку кваліфікацыі гаварылі, што старт будзе цяжкім. Калі б хтосьці сказаў, што ў матчах з Францыяй і Румыніяй мы возьмем чатыры ачкі, я адразу ж падпісаўся б пад гэтым», — прызнаўся Штанге.

Ён выказаў шкадаванне, што беларуская зборная пакуль не адпавядае «міжнароднаму стандарту», як Галандыя, Германія, Іспанія, якія выйграюць адзін матч за другім. «У галовах у нашых гульцоў яшчэ сядзела перамога над Францыяй», — сказаў трэнер.

Ён не адказаў на пытанне, чаму беларуская зборная за два матчы зрабіла толькі адзін удар у створ варот сапернікаў.

Ён толькі адзначыў, што тры гады таму (ў кваліфікацыі Еўра-2008) Беларусь прайграла дома Румыніі 1:3 і «не мела ніводнага шансу».

На падрыхтоўку да матчаў супраць Люксембурга і Албаніі (8 і 12 кастрычніка) у зборнай будзе «тры-чатыры дні», але яна павінна перамагаць гэтых сапернікаў, падкрэсліў трэнер.

Штанге таксама паведаміў, што Аляксандр Глеб атрымаў невялікую траўму і ў найбліжэйшую суботу не зможа дэбютаваць у складзе англійскага «Бірмінгема».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Футболисты Беларуси к концу года должны выйти на первое место в группе D - Штанге

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика