Вікторыя Азаранка атрымала цеплавы ўдар

Источник материала:  
02.09.2010 09:40 — Новости Спорта

На адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе Вікторыя Азаранка (11-е месца ў сусветным рэйтынгу) выбыла з барацьбы ў другім крузе адзіночнага разраду з прычыны цеплавога ўдару, паведаміў афіцыйны сайт беларускай спартсменкі.

1 верасня ў матчы другога круга яна страціла прытомнасць у першым сэце пры ліку 1:5 (15:30) супраць аргенцінкі Гізелы Дулько (41). Азаранка змагла пакінуць корт толькі з пабочнай дапамогай.

На турнірах «Вялікага шлема» праблемы са здароўем у Азаранкі ўжо ўзнікалі, адзначае сайт US Open. У 2009 годзе на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ёй стала дрэнна ў матчы 1/8 фіналу супраць амерыканкі Серэны Уільямс.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Почему Виталий Коваль покинул "Динамо"?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика