Польскі

Источник материала:  
30.08.2010 10:18 — Новости Спорта
Познаньскі футбольны клуб «Лех» перад групавым этапам Лігі Еўропы хацеў бы ўзмацніцца, набыўшы некалькі беларускіх футбалістаў. Палякаў цікавяць найперш тыя гульцы, якія маюць вопыт выступлення ў Еўракубках.

У прыватнасці, польскія спартовыя парталы называлі прозвішчы абаронцы барысаўскага БАТЭ Ігара Шытава, паўабаронцы Ігара Стасевіча і форварда Максіма Скавыша. Планавалася, што барысаўская каманда не будзе прадаваць сваіх гульцоў, пакуль сама выступае ў Лізе Еўропы, аднак згаданы вышэй Стасевіч ўжо перайшоў у «Волгу» з Ніжняга Ноўгарада.

Познаньскі «Лех» сваю першую гульню ў групавым этапе Лігі Еўропы правядзе 16 верасня супраць «Ювентуса». Нагадаем таксама, што ў полькай камандзе гуляе беларус Сяргей Крывец, які перайшоў туды з барысаўскага БАТЭ.

Падзяліцца навіной: 
АП, паводле sport.pl

←Белорусские волейболисты потерпели два поражения на молодежном чемпионате Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика