Тры беларускія каманды правядуць матчы за выхад у асноўны этап Лігі Еўропы

Источник материала:  
26.08.2010 11:01 — Новости Спорта
Найбольшыя шанцы на выхад у асноўны этап другога па значнасці кантынентальнага турніру мае барысаўскі БАТЭ, які тыдзень таму ў сябе дома разграміў партугальскую «Марыціму» з лікам 3:0.

Хоць задзел зроблены нядрэнны, галоўны трэнер барысаўцаў Віктар Ганчарэнка лічыць, што яго апякунцам у сённяшнім паядынку ў Фуншале прыйдзецца нялёгка. Супернікі, якія няўдала стартавалі ў чэмпіянаце Партугаліі, будуць імкнуцца любой цаной рэабілітавацца ў вачах сваіх заўзятараў. Сёння на поле не змогуць выйсці два вядучых гульцы беларускага чэмпіёна — галкіпер Сяргей Верамко і паўабаронца Павел Няхайчык, якія дыскваліфікаваныя за перабор папярэджанняў у папярэдніх сустрэчах Лігі Еўропы.

Футбалісты мінскага «Дынама» ў сябе дома сустрэнуцца з бельгійскім «Бруге» (пачатак гульні ў 19.00, жывая трансляцыя на Першым тэлеканале).

Пасля гасцявой паразы 1:2 мінчукам дастаткова выйграць з мінімальным лікам 1:0, каб упершыню ў сваёй гісторыі выйсці ў групавы раўнд. Аднак зрабіць гэта будзе вельмі складана, таму што 13-разовыя чэмпіёны Бельгіі маюць намер абараніць заваяваную дома перавагу і стаць удзельнікамі асноўнага этапу Лігі Еўропы. Да таго ж, як і супернікі барысаўцаў, яны дрэнна пачалі сваё нацыянальнае першынства, пацярпеўшы тры паразы ў чатырох стартавых сустрэчах. Сённяшні матч можа стаць апошнім у складзе «Дынама» для яго лідэраў — паўабаронцаў Сяргея Кісляка і Антона Пуцілы, якія пераходзяць у казанскі «Рубін» і нямецкі «Фрайбург» адпаведна.

А вось магілёўскі «Днепр» можа толькі ляснуць дзвярыма перад завяршэннем выступленняў на еўрапейскай арэне.

Пасля разгромнай паразы (0:5) у першым матчы на поле іспанскага «Вільярэаля» апякунцы Андрэя Скарабагацькі практычна страцілі шанцы на поспех, але дома ўсё ж паспрабуюць парадаваць заўзятараў годнай гульнёй супраць моцнага апанента.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Три белорусских футбольных клуба проведут матчи за выход в основной этап Лиги Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика