Азаранка выбыла з турніру праз траўму

Источник материала:  
24.08.2010 09:45 — Новости Спорта

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка з-за траўмы нагі не змагла дагуляць паўфінальны матч супраць расіянкі Веры Званаровай на жаночым турніры Rogers Cup (Манрэаль, Канада) з прызавым фондам 2 млн. долараў. Пасля прайгранага першага сэта 6:7 і пры ліку 0:1 у другой партыі Азаранка адмовілася ад працягу гульні.

Яшчэ адна расіянка, Святлана Кузняцова, саступіла ў паўфінале датчанцы Каралін Вазняцкі — 6:2, 6:3.

На турніры ў Цынцынаці ў парным разрадзе Максім Мірны і Махеш Бхупаці дайшлі да фіналу, дзе ў двух сэтах саступілі Бобу і Майку Браянам — 3:6, 4:6.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Четыре новости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика