Беларус Дзяніс Гаража на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Польшчы заваяваў залаты медаль на дыстанцыі 500 м у спаборніцтвах
канаістаў-адзіночнікаў.
Падчас спаборніцтваў, якія праходзяць на Мальтанскім возеры ў Познані, Гаража паказаў вынік 1 хв. 47,701 сек. Такім чынам, беларускі спартсмен пацвердзіў свой тытул чэмпіёна свету, які ён атрымаў у 2009 годзе ў Канадзе.
Сярэбраным прызёрам стаў Лі К’ян (Кітай) — 1 мін. 48,317 сек., бронзавым — Вадзім Мянькоў (Узбекістан) — 1 хв. 48,457 сек.
Падчас фінальнага заезду байдарачнікаў-адзіночнікаў на 500 м беларус Алег Юрэня заняў 8-е месца з вынікам 1 хв. 48,089 сек.
Усяго ў беларусаў пяць медалёў цяперашняга чэмпіянату свету. На дыстанцыі 1000 м золата выйграў экіпаж каноэ-чацвёркі (Дзмітрый Рабчанка, Дзмітрый Вайцішкін, Дзяніс Гаража, Аляксандр Валчэцкі). Сярэбранымі прызёрамі сталі каноэ-двойка ў складзе братоў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў і экіпаж байдаркі-чацвёркі (Раман Петрушэнка, Вадзім Махнеў, Аляксей Абалмасаў, Артур Ліцвінчук). Алег Юрэня стаў бронзавым прызёрам у спаборніцтвах байдарак-адзіночак. Акрамя таго, Марына Палтаран заваявала серабро ў спаборніцтвах байдарак-адзіночак на дыстанцыі 5000 м.